Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

207.

∗     ∗

Калі маеш шмат чаго,
Дык яшчэ табе прыбавяць;
А як трохі, — ўсё вазьмуць,
Ні скарынкі не аставяць.

Галяка-ж адна труна
Ў белым сьвеце прывітае,
Бо ў нас права на жыцьцё
Мае той, хто нешта мае.