Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
З ФІНСКАЙ.

201.

ПАВО.
(Верш фінскага песьняра Рунэбэрга).

Блізка горнай рэчкі Сарыарві
Жыў сабе да гаспадарыў Паво.
Меў ён жонку і дзяцей з асьміну,
Разам з імі і гараў і сеяў,
А пасьля еў хлеб запрацаваны.
Толькі-ж раз вясной дажджы як люнуць,
Скрозь руччы, узяўся сьнег вадою —
І палову руні з поля змыла;
Ўлетку каласы пабіла градам,
Рэшту — ўвосень маразы згубілі.
Аж галосіць гаспадыня Паво:
«Прыдзецца нам з торбай пацягацца,
Пад ваконьнем сораму набрацца,
Паміраці або жабраваці».
І тады прамовіў жонцы Паво:
«Памяшай муку з карой таўчонай;
Загару глыбей я нашу ніву, —
Перабудзем так да ураджаю».
І яна муку з карой зьмяшала,
Загараў глыбей сваю ён ніву,
Купіў сямян, прадаўшы оўцы.
Ось растануў сьнег вясной на полі,
Але руні болей не пашкодзіў.
Ўлетку бура з градам праняслася,
Але не пабіла збожжа Паво.