Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З пценчыкам кволым сваім лякаецца ў вышы. І просіць
Дзедал сынка не адстаць, небясьпечнай умеласьці вучыць,
Скрыдлы варуша свае, пільнуе сыноўскія. Ў неба
Рыбу лавіўшы вудой рыбалка, пастух, што абпёрся
Кіем, аратай з сахой, — кожны з іх, зьдзіваваўшыся, ў неба
Пільна глядзеў, пазіраў на Дзедала з сынам і лічыў
Іх за багоў, бо адны яны могуць лятаць у паветры.

|}