Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/259

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маразы ізноў былі пад восень,
Толькі-ж ніва Паво ўжо насьпела.
І сказала, жыта зжаўшы, жонка:
«Вось калі мы пажывем выгодне.
Годзі нам мяшаць муку з карою, —
Можна чыстага пад‘есьці хлеба».
І тады прамовіў жонцы Паво:
«Зноў зьмяшай муку з карой таўчонай,
Бо памёрзла ніва у суседа».

|}