Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца
З цёмнай елкі гук нуды і сьмеха,
І далёка голас аддаецца, —
Пракацілася па лесе рэха.
І, лякаючысь, канца чакаеш ночы.
Ўсё здаецца: ўстаў лясун вялікі, —
Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,
Не змаўкае сьмех глухі і дзікі.