Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

181.

3 ОЛЕСЯ.
(3 украінскай).

Пекла было тут у тую часіну:
Гром звар’яцеўшы стагнаў і равеў,
Білі вакол пяруны бяз упыну,
Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў.
Бура прайшла, і людзей я пытаю,
Што-жа зрабілася з роднага краю?
Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла…
Кажуць разьбітую ліпу дабіла.
Думка! Калі я цябе выліваю
Ў слова халоднае, ў песьню сваю,
Гэткае-ж пекла ў душы сваёй маю,
Паліць яна мне душу ўсю маю.
Што-ж, асьцюжоная словам людзкім,
Ты нарабіла ў краю дарагім?
Можа, разьбіла маркотную ліпу,
Сьмерці прасіўшую ў нуднаму рыпу.