180.
З ЧАРНЯЎСКАГА.
(Пераклад з украінскай мовы).
Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі,
Якімі ў жыцьцё мы выходзілі зраньня,
Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,
Да сьмерці ядынае меці каханьне;
А як разышліся — пакінулі нас
Заходы і думкі высокія ўраз:
На іншыя сьцежкі жыцьцё нас зьвяртае,
Пасвоему кожны свой век пражывае,
У кожнага неба і сонца свае,
Супольная-ж праўды крыніца ня б’е.
|