Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/226

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

179.

З КРЫМСКАГА.
(Пераклад з украінскай мовы).

Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну,
Бог зрасіў вадою высахшую гліну,
Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду,
Падмяшаў ён сьлёзы ў нашую прыроду.

Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі,
І адзін ратунак, каб яны маўчалі:
Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха,
Каб з сьлязамі разам вылілася ліха.

Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна,
Сьлёзаў я ня маю, а ў душы так нудна.
Ўжо яна згарэла, а ня плачуць вочы,
Ўжо самлела сэрца, сьлёзы-ж ліць ня хоча.