173.
ТРЫОЛЕТ
Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула І ўраз-жа зьнікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: «Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула».