Ne ris point du sonnet, o critique moqueur. S.-Beuve.
На цёмнай гладзі сонных луж балота,
За сьнег нябёснай вышыні бялей,
Закрасавалі чашачкі лілей
Між пачарнеўшых каранёў чарота.
Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота,
А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней,
Хоць там плыве часамі сьлізкі зьмей,
І ржаўчына ляжыць, як пазалота.
Цяпер нават здаволена багно:
Гніль сотні год зьбіраючы, яно
Смуроднай жыжкаю узгадавала
Цьвятоў расістых чыстую красу.
Маліся-ж, каб з літоўнасьці стрымала
Тут сьмерць сваю нязвонкую касу.