174.
ТРЫОЛЕТ.
Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асьляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я. Няхай усе з мяне рагочуць, Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асьляпіла вочы.