Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
СТАРАЯ СПАДЧЫНА.

169.

ПЭНТАМЭТРЫ.

Мы зерна древние лелеем.
Мы урожай столетий жнем.
В. Брюсов.

Чыстыя сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.

∗     ∗

Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.

∗     ∗

З нізкага берагу дно акіяну вачам недаступна, —
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзьбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.