Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

168.

∗     ∗

Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог,
А вядуць яны ўсе да магілы.
І бяз ясных надзей, бяз трывог,
Загубіўшы апошнія сілы,
Мы сайдзёмся, спаткаемся там
І спытаем сябе: для чаго мы
Па далёкіх і розных пуцях
Адзінока йшлі ў край невядомы?
І чаму пасьпяшаліся так,
Напружаючы ўсе свае сілы,
Калі ціха паўзушчы чарвяк
Ўсё-ж дагнаў нас ля самай магілы?