170.
НЕПАГОДАЮ МАЁВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты, і разносіць іх вецер халодны; Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, Не к чаму болей вам жыць. Плачце, галіны, лісты!