9.
ХРЭСЬБІНЫ ЛЯСУНА.
Бор шумеў, навяваў зводны сон, А у ім ціхі гул раздаваўся, — Гэта ў небе лясун калыхаўся На вяршынах вялізных сасон. Яму месяц маркотны сьвяціў, Падымалі крыжы ў неба елі, — І у сіняй нябеснай купелі Душу дзікую ён ахрысьціў.
1909.