Холадна. Вецер на полі гуляе,
Вые, як зьвер,
Сьнег узрывае, нуду наганяе, —
Кепска цяпер!
Але мне сэрца пяе: ня нудзіся!
Прыдзе вясна!
Гукне: «Прачніся, зямля! прабудзіся
З цяжкага сна!»
Сонца прагляне, зазелянее
Траўка ў лугу,
Гукне вясна і, як ветрам, разьвее
Гора-нуду!