10.
ЛЯСУН.
Сосны, елі, хвоя, хвошчы, Цёмны мох. Чую я — лясун касматы Тут залёг. Паваліўся ён на хвою, На кару, І усім калышэць, дзьвіжэць У бару.
1909.