Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

156.

∗     ∗

Мудрай прамовы
Мёд залацісты,
Поўныя соты
Мне да спадобы;

Але ня меней
Сэрцу панадны
Мёд сваім хмелем
Сьветлым і тонкім.