155.
Жывеш ня вечна, чалавек, — Перажыві-ж у момант век!
Каб хвалявалася жыцьцё, Каб больш разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуцьцё Ня раз, ня два пайшло.
Жыві і цэльнасьці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай.
І ў напружэньні паўнаты Свайго шырокага жыцьця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцьця.