157.
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Вас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбныя цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў?
Ім, бледным, мёртвым, ня збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.