Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця, —
Газэту ў беларускай мове.
Віншую ад душы, панове,
Яе, і ў простым, шчырым слове
Жадаю доўгага жыцьця.
Віншую ад душы, панове,
З трохлецьцем вашае дзіця.

1909.