136.
Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку, Ўзьлятаючы ў паветра да гары.
І, заварожаны шматфарбнаю красою, Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца ў ёй — адна слата.