137.
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт, На вулцы ўецца пыл, і грукаціць фурманка; «Каробушку» пяе дзіцячы альт, І надрываецца абрыдлая шарманка.
Мо’ на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы, Хаця-бы крышку часу адпачыць! Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?