Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

135.

ЗАВІРУХА.

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе,
І сьпеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Ўскіпела сьнежнае віно,
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б’е
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп’янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.