Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

134.

∗     ∗

На глухіх вулках — ноч глухая.
Ня менш глухі людзкі натоўп
Дык хто-ж пачуе, як сьпявае,
Як стогне тэлеграфны стоўп?

І места, дзе няма прастора
Дзеля прыроды буйных сіл,
Прабіла сьцежку мору гора
Палёў, лясоў, капцоў, магіл.

Палёў, дзе круціць завіруха,
Ўзрываючы халодны сьнег,
Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,
Дзе чутны разам стогн і сьмех!

І вось той гул мне ў душу ўліўся.
Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!
Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся
Я ля ліхтарні да варот.