Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

125.

КНІГА.

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засьцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.

Вось псальма сьлічная: «Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю бога я».
Як вее сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна далей сьпяшыць душа мая!

І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што «кнігу гэтую раб божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы сьпісаў у месьце Воўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».