Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

119.

∗     ∗

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Mo’ і скажаш, што я жыці буду,
Але лепш не гавары.
Бо ня тое сьведчыць маё сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.