Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

120.

ЯН І МАЦІ.

Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку.
Што-ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, сьвечку:
Мо’ паможа Яну гэты сьвет і пацер словы…
Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы.
Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сьцякаюць,
А ў вачох збалелых Яна сьлёзы праступаюць.
Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, сьвечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае.
Ой, ня век-жа сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці, —
Дагарыць яна і зьнікне, як і ўсё на сьвеце…