Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

118.

∗     ∗

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:
«Сьцежка ў полі пралягае, траўкай зарастае.
Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, —
Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.
Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —
Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:
Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;
Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае».