116.
ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.
Гэй, варушэцеся, коні панурыя, Досі ўжо працы, бо сонца зайшло! Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя Боразны ў небе яно правяло. Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя, Месяц пакрые палі палатном… Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я І пазабудуся сном.