Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле.
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньнія, кветкі, ўспаёныя
Тугаю, горам, сьлязінкамі лета.
Кветкі асеньнія, родныя, бледныя!
Вырасьлі вы, каб ураз-жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.
|