Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

107.

∗     ∗

Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі;
Скура сьлізкая, як у вужа;
Ў целе стыгне халодная кроў,
Злосьць бясцэльная ў круглых вачах…
Чу! Чуваць шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.