Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

105.

СОМНАМБУЛ.

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй
І павёў яго ў цёмную даль за сабой
І прывабіў да мглістай халоднай вады, —
Сэрца білася рыбкай у сеці тады.
Але месяц правёў праз раку сьветлы шлях.
І разьвеяўся з сэрца дрыжачага жах.
Зіхацела яна — з серабра пуціна,
Увадзіла ў той край, дзе пануе вясна.
Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў,
Але вось час жаданы нарэшце настаў…
І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:
Агарнула яго цішына, глыбіна.