Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

104.


∗     ∗

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой…
Кіньма-жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць-бы на момант спачынем душой!