100.
Блішчыць у небе зор пасеў; У полі — рунь і ў небе — рунь. Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсься на крылах, Стракочуць конікі ў траве, Снуюцца мышы па палях, Здаецца — ўсё вакол жыве.
Жыцьцё чуваць з усіх старой, Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок. Ці-ж загубіў плывучы сон З чырвоных макаў свой вянок?