Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

101.

∗     ∗

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Ня курыцца сьветлы пыл усьцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расьцьвілі.

Зьнічка коціцца агністаю сьлязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.