Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

81.

∗     ∗

Мы гаворым удвох пры агні ў цішыне.
Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.

Як маркотны твае маладыя гады!
Ты ня знаеш сама, сколькі мела нуды.

Што яна парабіла, ліхая, з табой,
Што зрабіла з душою тваёй маладой.

Бач, які у пісанкі пануры калёр, —
І пануры калёр, і няяркі вузор.

Ці то мнішка старая зрабіла яе?
Пашкадуй ты гады маладыя свае.

Маладое жыцьцё праляціць, прабяжыць, —
Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.

1915-16.