Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю:
— Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі,
Скалацілі воду ціхага Дунаю.
Ёсьць любоў на сьвеце, здрада і расстаньне;
Шмат яшчэ чаго нам прыдзецца зазнаці…
Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханьні,
І тугі у сьпеве болей не схаваці.