Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

82.

∗     ∗

Ўжо пара мне да дому зьбірацца, —
Вечар позны, а час не стаіць.
Ах, калі-б ты магла здагадацца,
Як ня хочацца мне ухадзіць.

Там, на вулцы, ні сівер, ні бура,
Там адно толькі — мрок, самата.
Але як я маркотна, панура
Да свайго пацягнуся кута.

Думкі нудныя зноў закружацца,
Сэрца чулае зноў забаліць…
Ах, калі-б ты магла здагадацца,
Як ня хочацца мне ухадзіць.

1915-16.