Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

75.

∗     ∗

Калі паласу агнявую
На захадзе соyца праводзе, —
Пакінуўшы вежу старую,
У сад каралеўна выходзе.

Вось чмель прагудзеў аксамітны,
Вось ярка-зялёная мушка…
І ўрэшце з краіны блакітнай
Ўлятае маленькая птушка.

Як чутна яна запявае,
Што ёсьць і вясна, і каханьне,
І шчасьце бяз меры, бяз краю,
І першая горач расстаньня.

Маркотна глядзіць каралеўна, —
Так сэрца жадае любові!
І хмурыць сувора і гнеўна
Кароль пасівеўшыя брові.

1915-16.