76.
Маладыя гады, Маладыя жаданьня! Ні жуды, ні нуды, Толькі шчасьце каханьня.
Помніш толькі красу, Мілы тварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы.
Цёмны сад — вінаград, Цьвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы.
Будзь-жа, век малады, Поўны сьветлымі днямі! Пралятайце, гады, Залатымі агнямі!
1915—16.