Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I праз сьвіст, праз гудзеньне вятрыска,
Цераз шум прыдарожных ракіт
Я пачую так блізка, так блізка
Гук знаёмы ад конскіх капыт.

Не забыць мне, што спасеньне трачу,
Што душу варажбою гублю,
Але знаю — яго я пабачу
І нарэшце скажу, як люблю.

1915-16.

|}