Грамадзянскім вершам Багушэвіча ўласціва падкрэсліванне соцыяльных супярэчнасцей, супроцьстаўленне жыцця бядняка-селяніна і жыцця пана. Асабліва ярка гэта выяўляецца ў вершах «Калыханка», «Бог няроўна дзеліць», «Не ўсім адна смерць».
Верш «Калыханка», як паказвае сама назва, напісан у форме песні, якая спяваецца над калыскаю дзіцяці. Як вядома, Некрасаў напісаў пародыю на «Колыбельную» Лермантава. Дык вось «калыханка» Багушэвіча хоць і не з'яўляецца пародыяй, але паводле ідэйнага зместу стаіць вельмі блізка да некрасаўскай «Калыханкі». Маці не хоча, каб сын «быў панам ці вялікім капітанам». І вось чаму:
Можа будзеш калі панам
Ці вялікім капітанам:
Людцоў божых будзеш біці,
Цяжка будзе ў свеце жыці;
Будуць клясці як ліхога,
Прасіць смертухны ад бога.
Люлі, сынок, люлі, люлі,
Бо ўжо курачкі паснулі.
Тагды матка прыдзе ў госці —
Сын выкіне стары косці.
Уяўленне аб пану атоесамліваецца з уяўленнем аб несправядлівым, нядобрым чалавеку наогул, які жыве людскою крыўдай.
Ой, не будзь ты лепей панам,
Ні вялікім капітанам, —
Будзь чым матанька радзіла,
Каб у госці не хадзіла,
Каб век з табой векавала,
Гаравала, працавала...
Толькі застаўшыся працоўным чалавекам, сын будзе шанаваць сваю маці, будзе сумленным і справядлівым.
У вершы «Бог няроўна дзеліць» кантрасны паказ жыцця пана і селяніна праведзен так паслядоўна, што вызначае сабою кампазіцыю верша. Тэхнічна гэта выглядае так: усе нячотныя строфы пра пана, чотныя — пра селяніна бядняка. Жыццё аднаго i другога супроцьстаўлена:
Гэты хлеба і не знае,
Толькі мяса ды пірог.
І сабакам выкідае
Усё тое што не змог.
А той хлеб жуе з мякінай,
Хлёпча квас ды лебяду,
Разам жывець i есць з свінкай
З канём разам п'ець ваду.
Гэта верш вялікага соцыяльнага пафасу, у якім асабліва выразна вырысоўваюцца дэмакратычныя ідэалы паэта. Яго сімпатыі цалкам на баку абяздоленага селяніна, у яго няма нават ценю імкнення да класавай згоды, у вершы супроцьстаўлены два варожыя светы: свет уціску і эксплатацыі — свет паноў, і свет абяздоленых, галодных, абадраных — свет беднякоў. Гэты гаротны бядняк-працаўнік, творца жыцця і ўсіх яго багаццяў, яшчэ не ведае, як змяніць такое становішча, калі адзін ходзіць «у золаце з плеч да ног, а другому, каб прыкрыцца анучай — велькі труд», але