Але з вясёлымі песнямі нічога не выходзіць, таму, што трэба не весяліцца, а змагацца за волю, за долю-шчасце. З нездавальненнем паэт звяртаецца да дудкі:
Га! Чаму ж не граеш?
Хіба ты не знаеш,
Не ведаеш хіба,
Што як тая рыба
Ды на лёдзе б'ецца,
Так вот я, здаецца,
Сорак гадоў б'юся
Ніяк не звярнуся,
Ніяк не натраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы,
Што як хто нап'ецца,
Дык вольным стаецца.
Грай, вясёла грай,
Або долю дай!
Тады паэт робіць другую дудку, каб іграць аб горы народным, аб жалю і смутку. Ён хоча зрабіць сваю музу музаю «печали», хоча плакаць «над народа доляй». Тыя-ж эстэтычныя ўстаноўкі на паказ народнага гора бачым мы і ў вершы «Смык». Муза Багушэвіча — гэта грамадзянская муза, ён зусім выразна гэта ўсвядамляе. У вершы «Смык» ён піша:
Ох, дайце-ж мне смык, —
Каб усюды граў!
Хоць бы сам я знік,
Абы голас даў:
Каб той голас чуць
Па ўсёй зямлі,
Дзе людзі жывуць,
Дзе даўней жылі!
Які-ж гэта голас? Гэта «енк і стогн», гэта крык гора народнага, такі крык, ад якога камні павінны загаварыць.
Як смычком бы тым
Камень зачапіць,
Дык пашоў бы дым...
Камень не сцярпіць!
У жарству, пясок
Каб рассыпаўся,
Каб даў галасок
Аж захліпаўся.
Што яшчэ характэрна для эстэтыкі Багушэвіча? Характэрна шуканне праўды. Якую-ж праўду ён хоча расказаць народу? Праўду аб яго Цяжкім прыгнечаным становішчы. У вершы «Праўда» ён піша:
Ой на што-ж мне дана тая мая мова,
Як я не ўмею сказаць тое слова,
Каб яго пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго то слова ды праўдай назвалі,
Каб і разышлося то слова па свеце,
Як праменне сонца цёплага у леце.
У гэтым вершы раскрываецца ўся сутнасць рэалізма Багушэвіча і ў прыватнасці яго эстэтыкі. Сваё прызначэнне як паэта, ён бачыць у тым, каб сказаць праўду народу аб яго становішчы і гэта праўда павінна яго сагрэць, як праменні цёплага сонца. Яго паэзія павінна даць народу ўсведамленне свайго цяжкога, прыгнечанага становішча. Гэта першая ступень народнага самаўсведамлення, тут яшчэ няма праграмы рэволюцыйнага дзеяння, але надзвычай важна, што Багушэвіч першы ў беларускай літаратуры ставіць за-