Перайсці да зместу

Старонка:Творчасць Багушэвіча (1940).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насці яны адны з'явіліся носьбітамі народнай сілы і шматвяковай культурнай традыцыі беларускага народа. У народных масах раслі і спелі ідэі соцыяльнага пратэсту, барацьбы за палітычнае разняволенне, прычым сама барацьба адбывалася ў цесным узаемадзеянні з вызваленчай барацьбой рускага народа. Гэта знайшло сваё выражэнне і ў літаратуры. Беларуская літаратура XIX стагоддзя развівалася ў цесным узаемадзеянні з літаратурамі брацкіх рускага і украінскага народаў.

В. І. Ленін у артыкуле «З мінулага рабочага друку ў Расіі» (1914 г.) пісаў: «Вызваленчы рух у Расіі прайшоў тры галоўныя этапы, адпаведна тром галоўным класам рускага грамадства, якія накладалі сваю адзнаку на рух: 1) перыяд дваранскі, прыкладна з 1825 па 1861 год; 2) разначынскі або буржуазна-дэмакратычны, прыблізна з 1861 па 1895 год, 3) пролетарскі з 1895 да цяперашняга часу»[1]. Тры этапы вызваленчага руху адпаведна абумовілі сабой і характар рускай літаратуры на кожным з этапаў. Але беларуская літаратура, як ужо гаварылася, развівалася ў цесным узаемадзеянні з рускай і лёгка бачыць, што яна развівалася ў асноўным у адпаведнасці з ленінскай перыядызацыяй вызваленчага руху ў Расіі.

Калі на Беларусі не было такой яркай падзеі, як паўстанне дзекабрыстаў, падзеі, якая дае Леніну выходны пункт для перыядызацыі вызваленчага руху, то па-першае, як паказваюць факты, на Беларусі былі выразныя водгукі на паўстанне дзекабрыстаў (хаця-б паўстанне ў корпусе беларускіх войск 24 снежня 1825 г. у м. Бранск Беластоцкага павету сярод салдат літоўскага піонернага батальёна, калі яны адмовіліся прысягаць Нікалаю I) і гэта паказвае, што Беларусь не была ў баку ад ідэй, якія развівалі ў сваёй палітычнай платформе дзекабрысты, па-другое, справа не ў дакладным супадзенні дат, а ў аналагічнасці працэсаў, якія адбываліся ў Расіі і на Беларусі. Пытанне аб пачатку дваранскага перыяда ў беларускай літаратуры спрашчаецца яшчэ i тым, што ад першай чвэрці ХІХ стагоддзя мы пакуль што маем адзін твор — парадыйную паэму «Энеіда навыварат». Крыху своеасаблівае становішча маем мы ў беларускай літаратуры і ў пачатку XX стагоддзя, які быў адзначан шырокім развіццём рэволюцыйна-дэмакратычнага рэалізма (творчасць Я. Купалы і Я. Коласа). Але развіццё раволюцыйна-дэмакратычнага рэалізма на Беларусі ў перыяд рэволюцыі 1905 года адбывалася пад уздзеяннем рэволюцыйна-пролетарскай ідэалогіі (у непасрэднай форме гэта асабліва выразна відаць на творчасці Цёткі гэтага часу) і таму вывучэнне творчасці гэтых пісьменнікаў павінна ставіцца ў цесную сувязь з развіццём марксізма ў Расіі, фарміраваннем партыі большэвікоў і яе барацьбой супроць меншавікоў і г. д.

Ф. Багушэвіч з'яўляецца найвыдатнейшым пісьменнікам другога перыяду беларускай літаратуры XIX стагоддзя. У дваранскі перыяд літаратуры асноўнай соцыяльнай супярэчнасцю была супярэчнасць паміж прыгонным селянінам і памешчыкам, асноўнай праблемайпраблема вызвалення сялян, якая разумелася ў плане патрабаван-

  1. Ленін зб. тв. т. ХVІІ, стар. 341.