ўпершыню ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя пачала фарміравацца нацыянальна-вызваленчая ідэалогія, якая шчыльна ўвязваецца з сялянска-дэмакратычнымі ўстаноўкамі яго паэзіі ў вырашэнні соцыяльных пытанняў і якая мае прагрэсіўны змест. Праўда, Багушэвіч часам упадае ў нацыяналістычныя крайнасці, не разумеючы, што не толькі беларуская нацыя падзелена на два варожыя светы, але што ў кожнай нацыі ёсць дзве нацыі — клас тружанікаў, і клас эксплаататараў.
Мы ужо зазначалі, што асновай паэзіі Багушэвіча з'яўляецца народная творчасць, прычым ён соцыяльную праблематыку, уласцівую фальклору, ставіць у цэнтр сваёй паэзіі, скарыстоўваючы для сваёй творчасці дэмакратычныя элементы фальклора. Такое становішча мы маем у вершах на соцыяльныя тэмы, у вершах, якія характарызуюць сабою істотныя рысы рэалізма Багушэвіча. Але ў творчасці Багушэвіча ёсць цэлая група вершаў, якія з'яўляюцца паэтычнай апрацоўкай фальклорных сюжэтаў, звязаных з забабонамі і рознымі народнымі павер'ямі. У гэтых вершах ёсць таксама соцыяльныя матывы, але яны адступаюць на другі план і на першы план выступае цікавасць да развіваемых сюжэтных палажэнняў. Да гэтай групы вершаў належаць: «Здарэнне», «Хцівец і скарб на святога Яна», «Дзе чорт не можа, там бабу пашле», «Быў у чыстцы», «Балада».
У вершы «Здарэнне» расказваецца, як уначы чорт марочыў галоднага селяніна, зрабіўшыся спачатку бочкай з алеем, а пасля казой, якіх селянін ніяк не мог пакласці на воз. У вершы «Хцівец і скарб на святога Яна» паказана шуканне скарба на Івана Купалу. Характэрна, што хцівец так і не завалодаў скарбам. Ён яго выкапаў, але ўжо на парозе дома, калі мяшок прарваўся і грошы пасыпаліся, ён не вытрымаў і азірнуўся, і тады грошы прапалі. У гэтым вершы паэт выступае супроць прагнасці да грошай, і асноўная думка верша выражана ў наступных радках:
Няма ў свеце лепей, як свой грошык любы,
А то як каторы чалавек харошы,
У добрым здароўі век жыве без грошы.
Тут усё той жа матыў адмаўлення багацця, якое не нажыта працай, а набыта метадамі ўласцівымі эксплаататарскім класам — шляхам захвата і грабяжа вынікаў чужой працы.
У «Баладзе» распрацоўваецца міжнародны сюжэт аб чалавеку, які, каб разбагацець, прадае душу чорту. Як вядома варыянтам гэтага сюжэта з'яўляецца «Фауст» Гетэ. Паводле асноўных ідэйных матываў гэты верш блізкі да верша «Хцівец і скарб на святога Яна». Традыцыйная канцоўка для распрацоўваемага ў «Баладзе» сюжэта, калі чалавек, які прадаў душу чорту, гіне, Багушэвічам зменена. Гэты чалавек выратоўвае сваю душу ад пекла, бо пачынае жыць богабаязным жыццём. У вершы «Быў у чыстцы» расказваецца, як селянін трапіў у чысцілішча і бачыў там розныя пакуты. Больш за ўсё там было прадстаўнікоў эксплаататарскіх класаў — паноў-багачоў, а таксама божых служкаў — папоў і ксяндзоў. У вершы «Дзе чорт не можа, там бабу пашле» распрацоўваецца надзвычай пашыраны ў фальклоры розных краін сюжэт. Змест яго зводзіцца