Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заломана на бок, і атаманская паліца ў руцэ. — Бачыш ты які! — сказаў ён, гледзячы на яго; і ўцешыўся стары і пачаў дзякаваць усім уманцам за гонар, выказаны сыну.

Казакі ізноў адступіпі, рыхтуючыся ісьці да табараў, а на мястовым насыпе ізноў паказаліся ляхі, ужо з падранымі епанчамі. Запяклася кроў на шмат якіх дарагіх каптанох, і пылам пакрыліся харошыя мядзяныя шапкі.

— Што, павязалі? — крычалі ім зьнізу запарожцы.

— Вось я вас! — крычаў усё гэтак-жа сама зьверху тоўсты палкоўнік, паказваючы вяроўку; і ўсё яшчэ ня сьціхалі пагражаць, закураныя, стомленыя ваякі, і ўсе быўшыя крыху задорнейшымі, перакідваліся з абодвух бакоў бойкімі словамі.

Нарэшце, разыйшліся ўсе. Хто разлажыўся адпачываць, змогшыся ад бою; хто прысыпаў зямлёю свае раны і драў на перавязкі хустачкі і дарагія вопраткі, зьнятыя з забітага непрыяцеля. А іншыя, якія былі крыху сьвяжэйшымі, пачалі прыбіраць целы і аддаваць ім апошнюю пашану: палашамі, дзідамі капалі магілы; шапкамі, поламі выносілі зямлю; злажылі чэсна казацкія целы і засыпалі іх сьвежаю зямлёю, каб не давялося груганом і жываедным арлом выклёўваць ім вочы. А ляскія целы, прывязаўшы, як папала, да хвастоў дзікіх коняй, пусьцілі іх па ўсім полі, і доўга пасьля ляцелі за імі і лупілі іх па бакох. Ляцелі шалёныя коні па боразнах, узгорках, цераз равы і ручаі, і біліся аб зямлю пакрытыя крывёю і зямлёю ляскія трупы.

Пасьля селі кругамі ўсе курэні вячэраць і доўга гаварылі аб справах і подзьвігах, што дасталіся на долю кожнаму, на вечны расказ прыбышом і патомкам. Доўга ня клаліся яны: а далей за ўсіх ня клаўся стары Тарас, усё думаючы, што