Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шмат якім адцяў галовы і рукі і паваліў казака Кабіту, загнаўшы яму кулю ў вісок.

— Вось з кім я хацеў-бы спрабаваць сілы! — закрычаў незамайкаўскі курэнны атаман Кукубенка. Прыпусьціўшы каня, наляцеў проста яму ў тыл і моцна крыкнуў, так што здрыгануліся ўсе блізка стаяўшыя ад нечалавечага крыку. Хацеў быў павярнуць раптам свайго каня лях і стаць да яго тварам; але не паслухаў конь: спалоханы страшным крыкам кінуўся ў бок, і дастаў яго куляю з стрэльбы Кукубенка. Увайшла ў лапаткі яму гарачая куля, і зваліўся ён з каня. Але і тут не паддаўся лях, усё яшчэ сілкаваўся нанясьці ворагу ўдар, але аслабела ўпаўшая разам з шабляю рука. А Кукубенка, ўзяўшы ў абедзьве рукі свой цяжкі палаш, убіў яго яму ў самыя пабялеўшыя вусны: выбіў два цукровыя зубы палаш, расьсёк напалову язык, разьбіў гарлавыя косьці і ўвайшоў далёка ў зямлю. Так і прыгвазьдзіў ён яго там навекі да сырое зямлі. Крыніцай бухнула ўгару чырвоная, як надрэчная каліна, высокая шляхоцкая кроў, і выфарбавала ўвесь, абшыты золатам, жоўты каптан яго. А Кукубенка ўжо кінуў яго і прабіўся з сваімі незамайкаўцамі ў іншую кучу.

— Эх, пакінуў незабранаю гэткую дарагую вопратку! — сказаў уманскі курэнны Барадаты, ад’ехаўшы ад сваіх да месца, дзе ляжаў забіты Кукубенкам шляхціч. — Я сямёх забіў шляхцічаў сваёю рукою, а гэткае вопраткі яшчэ ня бачыў ні на кім. — І паласаваўся на карысьць Барадаты: нагнуўся, каб зьняць з яго дарагую збрую, выняў ужо турэцкі нож у аправе з самаколерных каменьняў, адвязаў ад пояса чаранок з чырвонцамі, зьняў з грудзей торбачку з тонкім порцем, дарагім серабром і дзявочымі валасамі, захоўна трыманымі на памяць. І не пачуў Барадаты, як наляцеў на яго ззаду чырвонаносы харунжы, ужо раз выбіты ім з сядла і атрымаўшы добрую шчарбаціну