Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

харунжы; за ім ізноў рады, і выехаў тоўсты палкоўнік; а за ўсім войскам ззаду выехаў апошнім нізенькі палкоўнік.

— Не даваць ім! Не даваць ім шыхавацца і станавіцца ў рады! — крычаў кашавы. — Разам напірайце на іх усе курэні! Пакідайце ўсе іншыя брамы! Татараўскі курэнь, нападай з боку! Дзядзькіўскі курэнь, нападай з другога! Напірайце на тыл, Кукубенка і Палывода! Мяшайце, мяшайце і разлучайце іх!

І ўдарылі з усіх бакоў казакі, зьбілі і зьмялі ляхаў, і самі зьмяшаліся. Не далі нават і страляніны зрабіць; пайшла справа на мечы, ды на дзіды. Усе зьбіліся ў кучу і кожнаму прывяло здарэньне паказаць сябе.

Дзямід Паповіч трох закалоў простых і двох лепшых шляхцічаў зьбіў з коняй, кажучы: — Вось добрыя коні! Гэткія коні я даўно хацеў дастаць. — І выгнаў коні далёка ў поле, гукаючы стаяўшым казаком злавіць іх. Пасьля ізноў прабіўся ў кучу, напаў ізноў на зьбітых з коняй шляхцічаў; аднаго забіў, а другому накінуў аркан на шыю, прывязаў да сядла і павалок яго па ўсім полі, зьняўшы з яго шаблю з дарагою ручкаю і адвязаўшы ад пояса цэлы чаранок з чырвонцамі.

Кабіта, добры казак і малады яшчэ, счапіўся таксама з адным з найадважнейшых у польскім войску, і доўга біліся яны. Зышліся ўжо ў рукапашную. Перамог-было ўжо казак і, зламаўшы, ударыў вострым турэцкім нажом у грудзі; але не ўсьцярогся сам: тут-жа ў вісок бахнула яго гарачая куля. Звапіў яго вяльможнейшы з паноў, найхарашэйшы і старога князёўскага роду рыцар. Як стройны топаль, лятаў ён на буланым кані сваім. І шмат ужо паказаў баярскае волатаўскае ўдаласьці: двох запарожцаў расьцяў напаловы; Хведара Каржа, добрага казака, перакуліў разам з канём, стрэліў да каня і казака дастаў з каня дзідаю;