Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы, як відаць, на сонных людзей адважнае войска? — казаў, паглядаючы на насып, Голакапыценка.

— Вось пачакайце, абрэжам мы вам чубы! — крычалі ім зьверху.

— А хацеў-бы я паглядзець, як яны нам абрэжуць чубы! — казаў Паповіч, павярнуўшыся перад імі на кані, і пасьля, паглядзеўшы на сваіх, сказаў: — А што-ж! Мо’ ляхі і праўду кажуць: калі вывядзе іх вун гэты трыбухаты, дык ім усім будзе добрая заслона.

— Чаму-ж ты думаеш, што будзе ім добрая заслона? — сказалі казакі, ведаючы, што Паповіч рыхтаваўся што-нібудзь адпусьціць.

— А таму, што ззаду за ім схаваецца усё войска, і ўжо чарты з два з-за яго трыбуха дастанеш каго-нібудзь дзідаю!

Усе засьмяяліся казакі; і доўга шмат якія з іх яшчэ пакручвалі галавою, кажучы: „Ну, уто-ж Паповіч! Ужо калі каму закруціць слова, дык толькі ну…“ — Ды ўжо і не сказалі казакі, што такое „ну“.

— Адходзьце, адходзьце хутчэй ад сьценаў! — закрычаў кашавы; бо ляхі, як здавалася, ня вытрымалі кусьлівага слова, і палкоўнік махнуў рукою.

Ледзь толькі пастараніліся казакі, як бабахнулі з насыпу карцечаю. На насыпе замітусіліся, паказаўся сам сівы ваявода на кані. Брама адчынілася, і выступіла войска. Наперадзе выехалі роўным конным шыхам вышытыя гусары, за імі кальчужнікі, пасьля латнікі з дзідамі, пасьля ўсе ў мядзяных шапках, пасьля ехалі асобна лепшыя шляхцічы, кожны апранены пасвойму. Не хацелі гордыя шляхцічы ўмяшацца ў рады з іншымі, і ў якога ня было каманды, той ехаў адзін з сваімі слугамі. Пасьля ізноў рады, і за імі выехаў